Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Facebook прызналі факт уцечкі інфармацыі пра карыстальнікаў


Адрасы электроннай пошты і тэлефонныя нумары 6 мільёнаў карыстальнікаў Facebook былі апублікаваныя неспадзявана, у выніку тэхнічнага збою.

Пра гэта паведамілі ў самой кампаніі.

Паводле кампаніі Facebook, праблема паўстала з-за інструмэнту, які апрацоўвае пэрсанальныя зьвесткі карыстальніка для таго, каб сфармаваць для яго спэцыяльныя рэкамэндацыі.

У кампаніі запэўніваюць, што кантактныя зьвесткі ўбачылі толькі «сябры» тых карыстальнікаў, якія пацярпелі ад тэхнічнага збою.

У Facebook заяўляюць, што ўжо ліквідавалі праблему, а карыстальнікі, чые пэрсанальныя дадзеныя былі апублікаваныя, атрымалі пра гэта паведамленьне. Доказаў таго, што ўцечка інфармацыі выклікала нейкія негатыўныя наступствы, няма, дадаюць у кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG