Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Бразыліі ідуць на саступкі пратэстоўцам


Падчас пратэстаў у Сан-Паўлу
Падчас пратэстаў у Сан-Паўлу

Прэзыдэнтка Бразыліі Дылма Русэф абвясьціла аб шэрагу рэформаў, якія павінны пакласьці канец масавым пратэстам, якія ахапілі краіну на гэтым тыдні.

Пратэсты пачаліся пасьля павышэньня платы за праезд у грамадзкім транспарце ў Сан-Паўлу, але неўзабаве яны перарасьлі ў маштабныя пратэсты па ўсёй краіне супраць карупцыі і вялікіх выдаткаў на правядзеньне Чэмпіянату сьвету па футболе ў 2014 годзе.

У тэлезвароце да грамадзян спадарыня Русэф паабяцала палепшыць сфэру грамадзкага транспарту, а даходы ад здабычы нафты інвэставаць у адукацыю.

Для паляпшэньня аховы здароўя прэзыдэнт абяцае рыхтаваць лекараў за мяжой.

Прэзыдэнт, выступленьне якой трансьлявала дзяржаўнае радыё і тэлебачаньне, заявіла, што яна прыслухоўваецца да голасу пратэстоўцаў. Дылма Русэф таксама паабяцала сустрэцца зь лідэрамі мірных пратэстаў, — паведамляе ВВС.

Раней Дылма Русэф правяла экстранае пасяджэньне ўраду, дзе абмяркоўваліся пратэсты. Яна адмяніла свой візыт у Японію, каб разабрацца ў крызісе.

У мінулы чацьвер у дэманстрацыях у Бразыліі прынялі ўдзел больш за мільён чалавек. Пратэсты прайшлі ў прыкладна 100 гарадах краіны. Не абышлося без гвалту: раненьні атрымалі дзясяткі чалавек, два чалавекі загінулі.

Пратэст прадоўжыўся ў пятніцу. У Рыа-дэ-Жанэйра на вуліцы выйшла тысячы чалавек.
Дэманстрацыя ў Рыа-дэ-Жанэйра
Дэманстрацыя ў Рыа-дэ-Жанэйра

Сьведкі сьцьвярджаюць, што некаторыя крамы ў горадзе абрабавалі і захапілі пусты будынак мастацкага цэнтра.

Дэманстранты закідалі паліцыю камянямі, праваахоўнікі ў адказ ўжылі сьлёзацечны газ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG