Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія баскетбалісткі перамаглі брытанак у вырашальным матчы на ЧЭ-2013


Зборная Беларусі выгуляла ў каманды Вялікабрытаніі на ЧЕ-2013 па баскетболе сярод жанчын

Вырашальны матч на кантынэнтальным першынстве па баскетболе правяла беларуская жаночая нацыянальная каманда, піша OPEN.BY

Беларусь — Вялікабрытанія 71:61 (15:15; 19:13; 09:18; 28:15)

Нэрвовы і няроўны паядынак у выкананьні нашай каманды завяршыўся, тым ня менш, важнай перамогай беларусак. Толькі ў заключнай чвэрці дзяўчаты знайшлі сваю гульню і здолелі зьдзейсьніць вырашальны рывок. Найлепшай зь беларусак стала Кацярына Сныціна, на рахунку якой 15 пунктаў і 4 падборы.

Наперадзе ў беларусак заключны матч другога раўнду спаборніцтваў супраць гаспадароў і галоўных фаварытаў чэмпіянату — зборнай Францыі.

Турнірнае становішча: Беларусь — 7 пунктаў (4 гульні), Францыя — 6 (3), Сербія — 6 (4), Чэхія — 5 (3), Вялікабрытанія — 5 (4), Харватыя — 4 (4).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG