Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы палестынскі прэм'ер падаў у адстаўку


Рамі Хамдала
Рамі Хамдала

Прэм’ер-міністар Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Рамі Хамдала падаў сёньня ў адстаўку праз два тыдні пасьля прызначэньня на пасаду.

Як паведамілі ў яго апараце, прэм’ер падаў заяву аб адстаўцы прэзыдэнту Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуду Абасу праз «канфлікт вакол паўнамоцтваў», без тлумачэньняў, што маецца на ўвазе.

Пакуль не вядома, ці прыняў прэзыдэнт адстаўку прэм’ера.

Рамі Хамдала ўзначаліў палестынскі ўрад два тыдні таму, замяніўшы Салама Фаяда, які падаў у адстаўку яшчэ ў красавіку.

Прэзыдэнт прызначыў у яго ўрад адразу двух віцэ-прэм’ераў, па палітычных і па эканамічных пытаньнях, як лічаць аглядальнікі, відавочна для таго, каб кампэнсаваць недахоп палітычнага досьведу Рамі Хамдала, навукоўца і пэдагога.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG