Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЮНЭСКА: аб’екты сусьветнай спадчыны ў Сырыі пад пагрозай


Арганізацыя ААН у справе культуры, навукі і адукацыі (ЮНЭСКА) уключыла помнікі сусьветнай спадчыны ў Сырыі ў сьпіс аб’ектаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня.

У дакумэнце, апублікаваным арганізацыяй, гаворыцца, што з-за ўнутранага канфлікту ў краіне ня могуць быць забясьпечаны неабходныя ўмовы для захаваньня і абароны гістарычных аб’ектаў.

Разам з тым у ЮНЭСКА адзначылі, што не валодаюць поўнай інфармацыяй пра пашкоджаньні помнікаў падчас узброеных сутыкненьняў. У асноўным такія паведамленьні паступаюць зь неправераных крыніц.

У Сусьветны сьпіс культурнай спадчыны ўваходзяць шэсьць сырыйскіх помнікаў — стары горад у Дамаску, стары горад у Босры, помнікі Пальміры, стары горад у Халебе, Замкі Крак-дэ-Шевалье і Калата-Салах-ад-Дзін, а таксама старажытныя паселішчы I-VI стагодзьдзяў у паўночнай Сырыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG