Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы адчынілі свой першы офіс


Цырымонія адкрыцьця офісу
Цырымонія адкрыцьця офісу

Амэрыканскія афіцыйныя асобы кажуць, што яны пачнуць перамовы з талібамі «на працягу некалькіх дзён», каб зрабіць «першыя крокі на доўгім шляху» да спыненьня канфлікту ў Аўганістане.

Гэта заява прагучала на цырымоніі адкрыцьця першага офісу Талібану ў Досе (Катар).

Прадстаўнік талібаў сказаў, што групоўка хоча добрых стасункаў з суседнімі дзяржавамі.

Афіцыйны прадстаўнік ЗША назвалі гэтую заяву «першым крок ў справе дыстанцыяваньня ад міжнароднага тэрарызму». Ён таксама заявіў: ЗША чакаюць, што талібы разарвуць усе сувязі з Аль-Каідай.

Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сказаў, што ягоная краіна пашле сваіх прадстаўнікоў ўк Катар, «каб абмеркаваць мірныя перамовы з Талібанам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG