Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст адмовіўся зарэгістраваць «Маладых дэмакратаў»


Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі моладзеваму грамадзкаму аб'яднаньню «Маладыя дэмакраты».

Чыноўнікі знайшлі «мноства парушэньняў» у дакумэнтах, паведамляецца на сайце міністэрства.

Маўляў, у сьпісах заснавальнікаў няма ўсіх неабходных зьвестак. А асобы прысутных на ўстаноўчай канфэрэнцыі ня сьведчыліся. Таксама Мін’юст прызнаў несапраўднымі сьпісы заснавальнікаў ад Гарадзенскай вобласьці.

17 чэрвеня стала вядома, што Мін’юст адмовіў у рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду». Чыноўнікі палічылі, што тэрмін дзеяньня гарантыйнага ліста (а ён быў да 31 траўня) на юрыдычны адрас скончыўся. Другую прычыну чыноўнікі знайшлі ў тым, што нібыта ня вызначаны колькасны склад праўленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG