Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастар «Новага жыцьця» па-ранейшаму ў рэанімацыі


Вячаслаў Ганчарэнка, пастар рэлігійнай абшчыны хрысьціянаў поўнага Эвангельля «Царква «Новае жыцьцё» па-ранейшаму знаходзіцца ў рэанімацыі. Пра гэта БелаПАН паведаміў юрыст «Новага жыцця» Сяргей Луканін.

Лекары адзначаюць некаторую станоўчую дынаміку. Чарговае абсьледаваньне пройдзе ў панядзелак, 17 чэрвеня, сказаў Луканін.

Нагадаем, Вячаслаў Ганчарэнка быў шпіталізаваны 13 чэрвеня. Пасьля магнітна-рэзананснай тамаграфіі было вызначана, што ў яго быў ішэмічны мікраінсульт (магчыма, інсульт). Апрача таго, выяўлены тромб у сасудзе галаўнога мозгу ў недаступным для апэрацыі месцы. У другой палове дня стан Вячаслава Ганчарэнкі пагоршыўся.

Наступным днём зьявілася інфармацыя, што стан Ганчарэнкі стабілізаваўся. У яго цалкам аднавіліся зрокавыя функцыі і стала зразумелай гаворка, ён можа самастойна перамяшчацца па палаце. Затым было паведамленьне, што пастар знаходзіцца ў стабільным стане сярэдняй цяжкасьці.

Прыхаджане царквы «Новае жыццё» моляцца за свайго пастара.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG