Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэртыкальнік краў з крамы


Намесьнік старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму падазраецца ў завалоданьні таварна-матэрыяльнымі каштоўнасьцямі з гандлёвага аб’екта.

Сьледчым упраўленьнем УСК па Берасьцейскай вобласьці распачата і расьсьледуецца справа паводле ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэксу (перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў) у дачыненьні да намесьніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Берасьцейскай вобласьці Руслан Макарук, чыноўнік падазраецца ў тым, што з чэрвеня 2012 да красавіка 2013 году ўчыніў дзеянні, якія выходзяць па-за межы ягоных правоў і паўнамоцтваў: завалодаў без аплаты таварна-матэрыяльнымі каштоўнасьцямі аднаго з гандлёвых аб’ектаў гораду. Сума нанесенай шкоды вызначаецца.

Вэртыкальніку пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG