Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 чэрвеня — вечарына памяці Віктара Ганчара


Праваабаронцы, журналісты і палітыкі зьбяруцца, каб згадаць зьніклага апанэнта Лукашэнкі Віктара Ганчар.

Вечарына пачнецца а 18-й гадзіне 18 чэрвеня ў менскай сядзібе БНФ па адрасе: вуліца Чарнышэўскага, 3.

Імпрэза пройдзе ў рамках кампаніі «Мы не забудзем»,—паведамляе прэсавая служба БХД.

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, віцэ-прэм’ер і старшыня ЦВК Віктар Ганчар быў выкрадзены ў Менску 16 верасьня 1999 года разам з бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім. Сьледчыя дагэтуль не змаглі знайсьці вінаватых. Беларускія і замежныя экспэрты заяўляюць аб датычнасьці беларускіх уладаў да зьнікненьня Віктара Ганчара і іншых апанэнтаў Лукашэнкі.

У рамках кампаніі «Мы не забудзем» ужо прайшлі вечарыны памяці Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG