Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ: Курс беларускага рубля завышаны на 11 працэнтаў


У дакумэнце, які цытуе Інтэрфакс, тлумачыцца, што зьніжэньне курсу беларускага рубля ў 2012 годзе нашмат адставала ад значнай розьніцы ў тэмпах інфляцыі з гандлёвымі партнэрамі, скарачаючы, такім чынам, атрыманыя раней перавагі ў сфэры канкурэнтаздольнасьці.

Так, намінальны эфэктыўны курс беларускага рубля ў мінулым годзе зьнізіўся на 3%, але высокія тэмпы інфляцыі (21,8% у 2012 годзе) прывялі да павышэньня рэальнага эфэктыўнага курсу на 14%, паказваючы на значнае пагаршэньне цэнавай канкурэнтаздольнасьці Беларусі.

Пры гэтым экспэрты МВФ папярэджваюць, што «да інтэрпрэтацыі падобных ацэнак варта падыходзіць асьцярожна», бо высокая ступень дзяржаўнага кантролю ў эканоміцы Беларусі і адміністрацыйнае ўмяшаньне ў цэнаўтварэньне істотна аслабляюць ролю цэнавых сыгналаў у параўнаньні з рынкавай эканомікай, што ўносіць моцную нявызначанасьць у дачыненьні да разьліковай эфэктыўнасьці карэкціроўкі абменнага курсу.

Апрача таго, МВФ прагназуе дэфіцыт рахунку бягучых апэрацый плацёжнага балянсу Беларусі на ўзроўні 5,6% ВУП у 2013 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG