Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі спыняецца дзяржаўнае тэлерадыёвяшчаньне


Грэцкі ўрад абвясьціў пра тое, што ў мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў у краіне будзе спыненае вяшчаньне дзяржаўнага радыё і тэлебачаньня.

Са словаў прэс-сакратара ўраду Сымоса Кедыкаглу, пэрсанал тэлекарпарацыі ERT, якая налічвае 2500 чалавек, будзе звольнены, але ўсё работнікі атрымаюць кампэнсацыю і ў далейшым змогуць падаць заяўку аб прыёме на працу ў новую вяшчальную карпарацыю, якая стане незалежнай.

Вяшчаньне спыніцца ў аўторак, перадае Бібісі.

У краінах сьвету, якія прынята лічыць дэмакратычнымі, у сфэры інфармацыі дамінуюць недзяржаўныя тэле- і радыёкампаніі.

У Беларусі дзейнічаюць толькі дзяржаўныя тэлебачаньне і радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG