Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэст на інтэрнэт-залежнасьць


Ці зьяўляецеся Вы «інтэрнэт-наркаманам», ці перарасла вашая зацікаўленасьць інтэрнэтам у хваравітую залежнасьць? Амэрыканскія навукоўцы распрацавалі тэст з 8 пытаньняў, якія вымярае ўцягнутасьць людзей ўва ўсясьветнае сеціва.

1. Ці думаеце вы пра вашу працу ў інтэрнэце, ці прыгадваеце папярэдні сэанс працы або абдумваеце наступны?

2. Ці трэба вам усё больш часу для таго, каб задаволіць вашы патрэбы ў карыстаньні інтэрнэтам?

3. Ці рабілі вы неаднаразовыя беспасьпяховыя спробы кантраляваць, скараціць або спыніць выкарыстаньне інтэрнэту?

4. Ці становіцеся вы капрызным і дэпрэсіўным пры спробах скараціць або спыніць выкарыстаньне інтэрнэту?

5. Ці знаходзіцеся вы ў сеціве даўжэй, чым меркавалі да пачатку сэансу працы ў інтэрнэце?

6. Ці траплялі вы з-за інтэрнэту пад пагрозу пагаршэньня адносінаў, праблемаў на працы ці ў навучаньні, ці ствараў інтэрнэт рызыку для вашай кар’еры?

7. Ці хлусілі вы сваім родным ці дактарам, каб схаваць ступень ўцягнутасьці ў сеціва?

8. Ці выкарыстоўваеце вы інтэрнэт як спосаб сыходу ад праблемаў або зьняцьця пачуцьцяў бездапаможнасьці, віны, трывогі, дэпрэсіі?

Калі вы адказваеце станоўча на 5 ці больш пытаньняў, то ў вас праблемы. Гэта азначае, што вы пакутуеце на інтэрнэт-залежнасьць.

Дасьледчыкі вызначаюць 4 накірункі залежнасьці: патрэба ў эротыцы і порна, патрэба ў камунікацыі (удзел у разнастайных форумах), патрэба ў гульнях у інтэрнэце, патрэба ў інфармацыі.

Псыхалягічны мэханізм прыцягальнасьці інтэрнэту падобны на любові людзей да ўсялікіх лятэрэяў. Рызыка невялікая, але ёсьць магчымасьць атрымаць нечаканы вялікі прыз, ў выпадку сеціва ня ў выглядзе грошай, а інфармацыі і забаваў.

Ці можна ставіць інтэрнэт-залежнасьць у адзін шэраг з наркаманіяй ці жарсьці да азартных гульняў? Хаця вакол гэтага пытаньня навукоўцы працягваюць спрэчку, цяперашні адказ — не. Крытэр тут практычны — гэта не ўяўляе небясьпекі, калі ня шкодзіць вашым працоўным, сямейным і іншым сацыяльным абавязкам. Але калі вы ня можаце прымусіць сябе пайсьці на працу, бо ня можаце адарвацца ад інтэрнэту, то лепш, зразумела, зьвярнуцца да лекара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG