Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікала сабраць 5 млрд даляраў на дапамогу Сырыі


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заклікала сёньня на міжнароднай канфэрэнцыі ў Жэнэве сабраць да канца году 5 мільярдаў даляраў на гуманітарныя апэрацыі ў Сырыі.

Паводле ААН, да канца гэтага году 10 мільэнаў 250 тысячаў чалавек або прыкладна палова насельніцтва Сырыі будуць мець патрэбу ў гуманітарнай дапамозе. Цяпер дапамога патрэбная 6 мільёнам 800 тысячам чалавек.

Колькасьць уцекачоў з Сырыі ў суседнія краіны вырасьце да канца году да 3 мільёнаў 450 тысячаў, прагназуюць у ААН.

Канфлікт у Сырыі, які пачаўся зь мірных пратэстаў супраць улады вясной пазамінулага году, пасьля іх жорсткага разгону перарос у паўнамаштабную грамадзянскую вайну, у якой загінулі, паводле ААН, больш за 80 тысячаў чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG