Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сатырычная выстава «Welcome to Sochi 2014»

абноўлена
Пакуль Расея рыхтуецца прыняць зімовыя Алімпійскія гульні 2014 году ў Сочы, мастак Васіль Слонаў арганізаваў выставу сатырычных малюнкаў, дзе парадуецца дзяржаўная піяр-кампанія па прасоўваньні Алімпіяды ў Сочы. У сэрыі постэраў ён сумясьціў спартовыя сцэны і застрашальныя вобразы рэпрэсіўнай Расеі. Выстава была зладжаная падчас культурнага фэстывалю «Белыя ночы» у Пярмі, гэтая выстава хутка зьвярнула на сябе ўвагу ўладаў: яе зачынілі і звольнілі куратара Пермскага музэю сучаснага мастацтва, дзе яна праходзіла. У якасьці афіцыйнай падставы было названае несанкцыянаванае выкарыстаньне Слонывым сымболікі Алімпіяды ў Сочы.

На малюнках у сатырычнай форме маляваліся алімпійскія кольцы ў выглядзе шыбельнай пятлі, мядзьведзік — сымбаль алімпіяды, які топча фігурыстаў, альбо Сталін, які хаваецца пад маскай бяскрыўднага мядзьведзіка.

XS
SM
MD
LG