Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура папярэдзіла журналіста Алеся Сіліча


Алесь Сіліч
Алесь Сіліч

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Алесь Сіліч атрымаў пісьмовае папярэджаньне ад пракуратуры Смалявіцкага раёну за супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат».

Як паведамляе прэсавая служба БАЖ, некалькі тыдняў таму карэспандэнты «Белсату» Вольга Чайчыц і Алесь Сіліч атрымалі позвы ў Смалявіцкую раённую пракуратуру. Ад іх запатрабавалі тлумачэньняў наконт прысутнасьці на грамадзкім абмеркаваньні праекту Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Смалявічамі, што праходзіла ў красавіку.

Тады прысутны на абмеркаваньні супрацоўнік міліцыі перапісаў пашпартныя дадзеныя журналістаў і паабяцаў «разабрацца», пасьля чаго 30 траўня папярэджаньне атрымала сябра ГА «БАЖ» Вольга Чайчыц.

Алесь Сіліч зьбіраецца абскарджваць папярэджаньне, бо лічыць, што згодна з Канстытуцыяй мае права свабодна зьбіраць, захоўваць і распаўсюджваць інфармацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG