Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім мэтро — тры надзвычайныя здарэньні цягам дня


Людзі чакаюць, калі ўзновіць працу станцыя мэтро Камсамольская, 5 чэрвеня 2013
Людзі чакаюць, калі ўзновіць працу станцыя мэтро Камсамольская, 5 чэрвеня 2013

18 шпіталізаваныя, зь іх 11 атруціліся прадуктамі гарэньня, пяць чалавек паклалі ў рэанімацыйныя аддзяленьні. Дзясяткі тысячаў спазьніліся на працу.

У маскоўскім мэтро сёньня адбыліся тры надзвычайныя выпадкі, якія значна ўскладнілі транспартнае становішча ў горадзе.

Спачатку каля 60 чалавек пацярпелі ў выніку пажару ў ранішнюю «гадзіну пік» на Сакольніцкай лініі, дзе успыхнуў сілавы кабэль паміж станцыямі «Бібліятэка імя Леніна» і «Охотный ряд» у самым цэнтры гораду, недалёка ад Крамля. 18 пацярпелых, зь якіх 11 атруціліся прадуктамі гарэньня, даставілі ў шпіталі, пяць чалавек паклалі ў рэанімацыйныя аддзяленьні. З гэтых двух станцыяў эвакуавалі каля чатырох з паловай тысяч пасажыраў, а Сакольніцкая лінія не працавала ва ўсёй цэнтральнай частцы Масквы. Дзясяткі тысячаў людзей спазьніліся на працу.

Пазьней на гэтай жа лініі зноў спынялі рух цягнікоў, калі адбылося задымленьне ў тунэлі на месцы ранішняга пажару. Цэнтральная частка лініі агулам не працавала амаль паўдня.

А ўвечары амаль на паўгадзіны зьбіўся графік руху на Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі, дзе па тэхнічных прычынах спыніўся цягнік.

Маскоўскі мэтрапалітэн, які цяпер складаецца з 12 лініяў з 188 станцыямі, зьяўляецца галоўным відам грамадзкага транспарту ў сталіцы Расеі, перавозячы штодня больш за 8 мільёнаў чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG