Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сэсіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве абмяркоўваюць справаздачу спэцдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Міклаша Харасьці. На абмеркаваньні прысутнічае праваабаронца Валянцін Стэфановіч — ён мае быць госьцем нашага эфіру.

У бліц-аналізе эканаміст Зьміцер Бабіцкі разважае пра тое, чаму кошт квадратнага мэтра жыльля ў Беларусі значна перавышае сярэдні месячны заробак.

Як склаліся лёсы былых вядомых карупцыянэраў пасьля выхаду на волю?

Чэрвень з Быкавым — пра спадчыну пісьменьніка гаворыць паэтка Данута Бічэль.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
  • 16x9 Image

    Аляксей Знаткевіч

    Нарадзіўся ў вёсцы Дашкаўка Магілёўскага раёну. Скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпэл-Гіле (ЗША). Быў рэпарцёрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН», а таксама карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнэт-часопісу «Transitions Online». Літаратурныя тэксты і пераклады з ангельскай і чэскай моваў друкаваліся ў часопісе Arche.

XS
SM
MD
LG