Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭФІРЫ: Прэзэнтацыя «Хто ўзарваў Менскае мэтро?»; партрэт Барыса Батуры і Чэрвень з Быкавым


Аляксей Знаткевіч
Аляксей Знаткевіч

Жывая Свабода з Аляксеем Знаткевічам, ад 18-й гадзіны

СЛУХАЙЦЕ ЖЫВЫ ЭФІР



Прагучыць рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі карэспандэнта нашага радыё Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў Менскае мэтро?»

Кніга напісаная па сьлядах судовага працэсу над Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым, абвінавачанымі ў тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году, калі загінулі 15 чалавек.

Вы таксама пачуеце інтэрвію з экалягічнай актывісткай, якая жыве ў Стамбуле і якая брала ўдзел у цяперашніх пратэстах у Турцыі.

У сэрыі партрэтаў улады наш карэспандэнт раскажа пра кіраўніка Менскай воласьці Барыса Батуру.

Чэрвень з Быкавым — пра спадчыну пісьменьніка гаворыць дырэктар Беларускага інстытуту культуры і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG