Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: дождж як зь вядра


Гомельскі абласны цэнтар гідрамэтэаралёгіі і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя паведаміў, што 2 чэрвеня ў Гомель з 9 да 18 гадзіны выпала 35 мілімэтраў ападкаў у выглядзе дажджу.

Гэта блізка да паловы чэрвеньскай сярэднемесячнай нормы, якая складае тут 87 мілімэтраў.

На нізкіх участках вуліц Інтэрнацыянальнай, Курчатава, праспэкце Кастрычніка ўзровень вады на праежджай частцы перавышаў 10 сантымэтраў — ліўневая каналізацыя не ўпраўлялася з залевай. На 20 хвілін спыніўся гарадзкі электрычны транспарт.

У Жлобіне 2 чэрвеня выпала 23 мілімэтры дажджу, у Васілевічах і Акцябрскім — па 12 мілімэтраў, у Чачэрску — 10 мілімэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG