Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Досьвед Беларусі ў Мытным зьвязе Ўкраіну «не натхняе»


У Мытны зьвяз думае ўступіць нават Віетнам
У Мытны зьвяз думае ўступіць нават Віетнам

Беларусь панесла эканамічныя страты пасьля ўступленьня ў Мытны зьвяз, – пра гэта былы міністар замежных спраў Украіны Уладзімер Агрызка заявіў у на ток-шоў «Шустэр Live» на канале «Інтэр».

«За апошні год вырасла цана ў Беларусі на пшанічную муку на 43%, на хлеб – на 42%, на жывёльныя тлушчы – на 31%, мэдыкамэнты – на 27%, на бензін – на 25%, на санаторна-аздараўленчыя паслугі – на 89%... Вы такой будучыні хочаце для Ўкраіны?» – спытаў Агрызка.

У адказ віцэ-прэм'ер-міністар Украіны Юры Бойка сказаў, што статыстычныя дадзеныя можна тлумачыць па-рознаму і браць розныя лічбы.

Уладзімер Агрызка узначальваў МЗС Украіны з 2007 па 2009 гады ў час прэзыдэнцтва Віктара Юшчанкі. Пасьля адстаўкі ў 2010 годзе ён стаў членам партыі Юшчанкі «Наша Ўкраіна».

Юры Бойка ўваходзіць у так званую палітычную групу «Росукрэнэрга» разам з алігархам Дзмітрыем Фірташам і кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Сяргеем Лёвачкіным. Група названая імем кампаніі, 50% якой належыць расейскаму «Газпрому», іншыя 50% – Фірташу і яго бізнес-партнэру Івану Фурсіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG