Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторык Плавінскі: Беларусы выжылі, бо мелі зброю


Мікалай Плавінскі

У Гомелі ў музэі гісторыі гораду 31 траўня адбылася прэзэнтацыя кнігі кандыдата гістарычных навук, археоляга Мікалая Плавінскага «Узбраеньне беларускіх земляў Х-ХIII cтагодзьдзяў».

Спадар Плавінскі зазначыў, што ва ўсіх народаў, якія жывуць па суседзтву з беларусамі, ёсьць навукова-папулярная літаратура пра сваю вайсковую гісторыю. У Беларусі гэтага бракуе, хаця продкі цяперашніх беларусаў пастаянна жылі ў стане вайны. «І калі беларусы выжылі, значыць, мелі зброю, якой годна абараняліся й адстойвалі свае межы», — кажа гісторык.

У кнізе Плавінскага апавядаецца пра клінковую зброю — мячы, шаблі, скрамасаксы, абуховую — сякеры, булавы, кісьцені. Асобныя разьдзелы кнігі прысьвечаны коп’ям, дроцікам, зброі далёкага бою — лукам, стрэлам, арбалетам, а таксама засьцераганьнаму ўзбраеньню. Кніга багатая ілюстрацыямі.

Гісторык заўважыў, што паколькі «праграмы імпартазамяшчэньня ў той час не існавала, то нашы продкі карысталіся й мячамі, выкаванымі на берагах Рэйна — сучаснай Нямеччыны».



Прэзэнтаваная кніга — другая з сэрыі пра беларускую ваенную гісторыю. Раней у выдавецтве «Галіяфы» выдадзена брашура Плавінскага «Войска Полацкага княства ад часоў Рагвалода да эпохі Ўсяслава Чарадзея».

Прысутныя гамельчукі — а гэта пераважна моладыя людзі — задалі шмат пытаньняў па ваеннай гісторыі Беларусі, у тым ліку Аршанскай, Лоеўскай бітвах, «чорных капацелях», якія нішчаць археалягічныя помнікі.

Пры канцы сустрэчы прадстаўнік кампаніі «Будзьма беларусамі» Міраслаў Лазоўскі правеў віктарыну пра гісторыю Гомеля, які, дарэчы, 9 разоў трапляў у аблогу то маскоўскага войска, то казакаў і меў з-за гэтага ў ХYIII стагодзьдзі толькі 206 дымоў. Іншымі словамі, крыху больш як дзьве сотні жылых хатаў.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG