Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве зноў затрымалі Лімонава і яшчэ 13 чалавек


У Маскве на Трыюмфальнай плошчы, дзе сёньня ўвечары праходзіла традыцыйная акцыя «Стратэгія-31», затрыманыя 14 чалавек, у тым ліку лідэр незарэгістраванай партыі «Іншая Расея» Эдуард Лімонаў.

Агулам у акцыі бралі ўдзел прыкладна сто чалавек. Як паведаміў зь месца падзеяў карэспандэнт Радыё Свабода, акцыя пачыналася спакойна, але неўзабаве некалькі чалавек прарваліся да помніка Маякоўскаму, пасьля чаго былі затрыманыя АМАПам і дастаўленыя ў аддзяленьне паліцыі.

Кожны месяц, у якім ёсьць 31-ы дзень, арганізатары мітынгу падаюць заяўку уладам на вулічную акцыю ў абарону 31-га артыкулу Канстытуцыі, які гарантуе свабоду сходаў. Маскоўскія ўлады традыцыйна адмаўляюць апазыцыянэрам.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG