Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З-за Мядзьведзева затрымалі Вінаградава


Павал Вінаградаў.
Павал Вінаградаў.

Моладзевы актывіст лідэр кампаніі «Зьмена» Павал Вінаградаў сёньня раніцай быў затрыманы міліцыяй і цяпер знаходзіцца ў пастарунку.

Пра гэта ён пасьпеў паведаміць у Фэйсбуку. Павел мяркуе, што затрыманьне зьвязана з самітам прэм’ераў краін СНД ў Менску.

Павел быў пакараны за Плошчу, пасьля датэрміновага вызваленьня ён ня спыніў грамадзкай дзейнасьці. Толькі летась яго затрымлівалі больш за 10 раз.

20 красавіка Павал вывесіў на Нямізе партрэт палітвязьня Статкевіча і бел-чырвона-белы сьцяг, за што быў пакараны арыштам на 12 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG