Паводле Волкава, з-за адмовы ад замежных грантаў прыпыненыя два праекты, зьвязаныя з дасьледаваньнем грамадзянскай супольнасьці і палітычных перавагаў масквічоў.
Учора ў Кастраме на 300 тысяч рублёў быў аштрафаваны мясцовы Цэнтар падтрымкі грамадзкіх ініцыятываў. Арганізацыя была прызнаная вінаватай у парушэньні закону аб «замежных агентах». Таксама на 100 тысяч рублёў аштрафаваны выканаўчы дырэктар Кастрамскога Цэнтру Аляксандр Замаранаў.
У чацьвер раніцай на экстраным пасяджэньні праўленьня Цэнтру прынятае рашэньне: калі рашэньне суду абскардзіць не атрымаецца, арганізацыя будзе зьбіраць грошы для выплаты штрафу праз інтэрнэт, распавёў Радыё Свабода старшыня праўленьня арганізацыі Мікалай Сарокін.
Цэнтар падтрымкі грамадзкіх ініцыятыў стаў другой пасьля асацыяцыі «Голас» арганізацыяй у Расеі, прызнанай судом «замежным агентам».