Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі пакладзены пачатак аднаполым шлюбам


Гей-актывіст Вансан Отэн і яго партнэр Бруно Буало сталі першай аднаполай парай у Францыі, якая заключыла шлюб пасьля ўступу ў сілу закону, які дазваляе такія зьвязы.

Некалькі дзясяткаў паліцыянтаў ахоўваюць парадак вакол мэрыі горада Монпэлье на поўдні краіны. На цырымоніі ў якасьці прыватнай асобы прысутнічае прэс-сакратар ураду Францыі.

Легалізацыя аднаполых шлюбаў справакавала ў Францыі хвалю пратэстаў і акцыяў у падтрымку, але, як лічаць экспэрты, жыхары Монпэлье не займаюць ніводзін з гэтых бакоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG