Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі хочуць сьвяткаваць дзень партызана


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Такая прапанова паступіла падчас прамой тэлефоннай лініі зь міністрам абароны Беларусі Юрыем Жадобіным.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства абароны.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімер Макараў сказаў карэспандэнту Свабоды, што з такой прапановай да Жадобіна зьвярнуўся «адзін афіцэр у адстаўцы».

Раней ужо выказваліся прапановы аб прызначэньні ў краіне Дня партызанаў і падпольшчыкаў. У Расеі Дзень партызанаў і падпольшчыкаў, пачынаючы з 2010 году, адзначаецца 29 чэрвеня. На гэта палкоўнік Уладзімер Макараў сказаў:

«Гэтая прапанова пакуль не рэалізаваная. Трэба ўлічыць, што галоўным чынам цяпер Дзень Перамогі і Дзень незалежнасьці сымбалізуюць у тым ліку і выбітную ролю беларускіх партызан і падпольшчыкаў. Гэта гістарычны факт: безь беларускіх партызан і падпольшчыкаў не было б Дня Перамогі. І безь беларускіх партызан беларускі этнас не захаваўся б як самастойны этнас. І тое, што 60% тэрыторыі да канца 1943 году кантралявалі партызаны, гаворыць пра вельмі многае. Гаворка ідзе не пра тое, каб стварыць новыя сьвяты, а пра тое, каб захаваць памяць. Але адносна ўсталяваньня дня — пакуль гэтае пытаньне не стаіць на парадку дня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG