Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пасьля Пуціна і «бацькі» да Назарбаева прыедзе Барозу»


Астана
Астана
Тэмы заўтрашняй сустрэчы Назарбаева, Лукашэнкі і Пуціна ў Астане мы папрасілі пракамэнтаваць Сейдахмэта Куттыкадама, казахскага палітоляга і публіцыста, галоўнага рэдактара часопіса «Думка». Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.

Куттыкадам: Пуцін даўно носіцца з гэтай ідэяй, Расея зацікаўленая ў гэтых справах. Але рэч у тым, што пасьля кожнай размовы з Пуціным пра Эўразійскі зьвяз на Казахстан, на Назарбаева пачынаецца атака з боку Эўропы і з боку ЗША. І Назарбаеў увесь час кідаецца ў розныя бакі. Становішча няпростае. Некаторыя зрухі ёсьць, але яны толькі на паперы. Гучныя словы прамаўляюцца. Але пры гэтым Назарбаеў супакойвае сваіх амэрыканскіх і эўрапейскіх партнэраў, маўляў, мы толькі гаворым, але нічога ня робім, не хвалюйцеся.

Радыё Свабода: Вы гаворыце, што Назарбаеў ня робіць тое, што прапануе Масква, бо гэта не падабаецца яго заходнім партнэрам. А ў яго самога няма ніякіх меркаваньняў на гэты конт? Скажам, што калі ён пойдзе надта далёка насустрач Пуціну, ён можа згубіць уладу. Напрыклад. Ці нейкія іншыя меркаваньні.

Куттыкадам: Так, супраць Эўразійскага зьвязу і постсавецкай інтэграцыі ёсьць моцная апазыцыя ў самой краіне. Ёсьць страхі адраджэньня імпэрыі, страхі, што ад гэтага выйграе толькі Расея – гэта ёсьць. Назарбаеў робіць гэтыя рэчы для палітычнага манэўру. Ён ня хоча згубіць сваё апошняе апірышча – Расею, бо яму больш няма на каго абаперціся. Зь іншага боку, на яго Захад цісьне. Ён манэўруе. Але па сутнасьці нічога не мяняецца. Колькі гадоў гэтыя размовы ідуць, толькі на ўзроўні размоваў усё і адбываецца.

Я мяркую, што на гэты раз будзе тое самае. Тым больш, што як толькі зьедуць Пуцін і «бацька», у Астану прыедзе Барозу. Так што Назарбаеў ужо думае пра сустрэчу з Барозу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG