Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн сустрэўся з сырыйскімі паўстанцамі


 Джон Маккейн
Джон Маккейн

Амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн зрабіў у панядзелак нечаканы візыт на тэрыторыю Сырыі, дзе пагутарыў зь лідэрамі паўстанцаў.

Былы рэспубліканскі кандыдат у прэзыдэнты і адзін з самых актыўных прыхільнікаў вайсковай дапамогі сырыйскай апазыцыі, якая ваюе з прэзыдэнтам Башарам Асадам, сустрэўся зь некалькімі яе прадстаўнікамі.

Прэсавы сакратар Маккейна Браян Роджэрс пацьвердзіў сустрэчу сэнатара з паўстанцамі, але адмовіўся паведаміць якія-небудзь падрабязнасьці. Між тым газэта The Los Angeles Times паведамляе, што Маккейн правёў дзьве сустрэчы з лідэрамі Сырыйскай свабоднай арміі. Першая адбылася ў горадзе Газіянтэпе на поўдні Турцыі, пасьля чаго сэнатар перасёк турэцка-сырыйскую мяжу і заглыбіўся прыкладна на 800 кілямэтраў на сірыйскую тэрыторыю, дзе сустрэўся з іншымі паўстанцамі.

Іншае выданьне The Daily Beast прыводзіць словы аднаго з лідэраў паўстанцаў, з якім сустракаўся Маккейн, — камандуючага Сырыйскай свабоднай арміяй генэрала Саліма Ідрыса. Паводле ягоных слоў, візыт амэрыканскага сэнатара прыйшоўся на крытычны час для сырыйскай апазыцыі, якая актывізавала свае заклікі да ЗША аб дапамозе:

«Мы хочам, каб урад ЗША прыняў рашэньне падтрымаць сірыйскую рэвалюцыю зброяй і боепрыпасамі, супрацьтанкавымі ракетамі і зэнітным узбраеньнем. І, вядома, мы хочам ўвядзеньня зоны, забароненай для палётаў».

Паводле The Daily Beast, сэнатар правёў на тэрыторыі Сырыі некалькі гадзін. Маккейна суправаджалі два асабістых ахоўніка.

Маккейн стаў самай высокапастаўленай службовай асобай ЗША, што пабывала ў Сырыі з часу пачатку ўзброенага канфлікту.

Раней Маккейн зьдзяйсьняў падобны візыт у Лібію, дзе сустракаўся з паўстанцамі напярэдадні зьвяржэньня рэжыму Муамара Кадафі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG