Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія «Не пускайце злачынцаў у Эўропу!» пачала збор подпісаў


Да кампаніі далучылася жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч і міжнародная асацыяцыя «Грамадзянская Беларусь».

«Асацыяцыя за мадэрнізацыю», кіраўніком якой зьяўляецца Алесь Міхалевіч, сумесна зь беларускімі прадстаўніцтвамі за мяжой аб’явіла пра пачатак кампаніі «Не пускайце злачынцаў у Эўропу!» Яе ўдзельнікі заклікаюць краіны Эўразьвязу не запрашаць міністра замежных справаў Уладзімера Макея і Аляксандра Лукашэнку на саміт «Усходняга партнэрства».

Удзельнікі кампаніі даслалі адмысловы зварот у офіс эўракамісара Штэфана Фюле, у якім гаворыцца:

«Афіцыйны Мінск паводзіць сябе як злачынец, які бярэ закладнікаў, для таго, каб пасьля атрымаць за iх выкуп ад сусьветнай супольнасьці. Таму запрашэньне Лукашэнкі, міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея ды іншых асобаў, якія маюць забарону на ўезд у краіны Эўразьвязу, выглядае як саступка бандытам. <...> Запрашэнне гэтых людзей будзе праявай слабасьці і непасьлядоўнасьці Эўрапейскага Зьвязу».

На сайце change.org пачаўся збор подпісаў пад калектыўным зваротам да міністраў замежных справаў Эўразьвязу з аналягічным патрабаваньнем.

Кампанію падтрымалі «Беларускі дом» у Варшаве, «Грамадзянскае і Палітычнае прадстаўніцтва Беларусі» ў Літве, Беларуска-Эўрапейскае аб’яднаньне «Маладая Беларусь», Офіс беларускай палітычнай эміграцыі ў Эўразьвязе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG