Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сядзібе БНФ прэзэнтуюць кнігу «Хто ўзарваў менскае мэтро?»


3-га чэрвеня на сядзібе БНФ у Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі-расьсьледаваньня «Хто ўзарваў менскае мэтро?», аўтар якой — журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч.

Кніга напісаная па сьлядах судовага працэсу над Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым, абвінавачанымі ў тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году, калі загінулі 15 чалавек.

У рэпартажы з судовай залі — галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачваньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыя грамадзтва. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму.

Таксама 3 чэрвеня журналісты правядуць круглы стол пад назвай «Маўчаньне пра „гучныя працэсы“: палітыка ўладаў ці слабасьць журналістаў?»

8 траўня Алег Грузьдзіловіч атрымаў ад Генпракуратуры папярэджаньне, якое тычыцца артыкула і кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро?». У папярэджаньні гаворыцца, што ў кнізе «ставіцца пад сумнеў аб’ектыўнасьць афіцыйных вынікаў расьсьледаваньня крымінальнай справы па факце выбуху ў менскім мэтрапалітэне, а таксама справядлівасьць беларускай судовай сыстэмы ў цэлым».

Чытаць кнігу ў PDF-фармаце
Алег Грузьдзіловіч так пракамэнтаваў вынесенае яму папярэджаньне:

«Гэтай уладзе непатрэбныя людзі, якія будуць нешта правяраць і сумнявацца. У краіне, дзе нельга сумнявацца, журналісты не патрэбныя. Усю кнігу пранізвае канстатацыя таго, што вельмі шмат момантаў, на якія сьледзтва так і не адказала. А потым відавочна, што людзі сумняваюцца ў тым, хто гэта зрабіў, а таксама ў вэрдыкце Вярхоўнага суду. Гэта людзі і высокаадукаваныя, дасьведчаныя, і звычайныя. Недавер да ўлады, да яе рашэньняў, у тым ліку судовай улады, варты дадатковага абмеркаваньня. А працэс па справе тэракту ў мэтро — гэта толькі адна з падставаў. Таму журналісты вырашылі абмеркаваць сытуацыю. Там шмат пытаньняў. Напрыклад: як журналісты незалежных выданьняў могуць адзін аднаму дапамагаць пры асьвятленьні нейкіх гучных працэсаў, якія вартыя ўвагі? І тут магчымая нейкая журналісцкая каапэрацыя. А пасьля гэтага пройдзе прэзэнтацыя кнігі, якая напісана ўжо год таму. Але вось чарга дайшла да прэзэнтацыі, бо зьявілася друкаваная вэрсія». ».

Алег Грузьдзіловіч
Алег Грузьдзіловіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG