Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цётка Джолі памерла ад раку грудзей


 Анджаліна Джолі
Анджаліна Джолі

Цётка Анджаліны Джолі памерла ад раку грудзей праз два тыдні пасьля таго, як акторка абвясьціла, што ёй выдалілі малочныя залозы, каб зьнізіць рызыку разьвіцьця гэтага захворваньня.

Пра гэта паведамляе ВВС.

Дэбі Марцін памерла на 61-м годзе жыцьця. Яна была малодшай сястрой маці Джолі, якая таксама памерла ў 56 гадоў ад раку грудзей.

Анджаліна Джолі вырашыла падмануць дрэнную спадчыннасьць: лекары паведамілі ёй, што ў яе была выяўлена амаль 90-працэнтная верагоднасьць разьвіцьця раку грудзей.

Сваё рашэньне легчы пад нож 37-гадовая маці шасьцярых дзяцей патлумачыла ў артыкуле, апублікаванай у газэце New York Times:

«Я спадзяюся, што любая жанчына, якая гэта прачытае, будзе ведаць, што ў яе заўсёды ёсьць выйсьце, што б зь ёй ня здарылася», — напісала Джолі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG