Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 траўня: Сьвята Божага цела ў Менску; дзень народзінаў Майлса Дэйвіса


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Працэсія Божага цела па вуліцах Менску. Пачнецца багаслужбай каля касьцёла Сьвятога Роха а 9.00.

Суполка «Талака» запрашае далучыцца да экскурсіі ў Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. Збор а 11.00 гадзіне каля ўваходу ў аўтавакзал г. Гомелю.

У Жодзіне на стадыёне «Тарпэда» фінал кубка Беларусі па футболу паміж сталічнымі «Дынамам» і «Менскам». Пачатак а 17.00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1863 — у бітве ля вёскі Парэчча (цяпер Талачынскі раён) загінуў Генрык Дмахоўскі, скульптар, удзельнік паўстаньняў 1830-1831 і 1863-1864 гг.

1926 — заснавана Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаваньне «Ўзвышша» (дзейнічала да сьнежня 1931 г.).

1926 — нарадзіўся Майлс Дэйвіс, амэрыканскі джазавы трубач і бэнд-лідэр, які аказаў вялікі ўплыў на разьвіцьцё музыкі XX стагодзьдзя. Дэйвіс стаяў ля вытокаў мноства стыляў і напрамкаў у джазе, такіх як мадальны джаз (modal jazz), прахалодны джаз (cool jazz) і ф’южн (fusion). Каля 50 гадоў працы Дэйвіса вызначылі гучаньне джазу для трох пакаленьняў слухачоў. Запісы Дэйвіса дазваляюць прасачыць разьвіцьцё сучаснага джазу ад стылю бібоп (bebop) канца 1940-х да сучасных экспэрымэнтальных кірункаў. У адрозьненьне ад шмат якіх іншых джазмэнаў, Дэйвіс ніколі ня быў абмежаваны нейкім адным джазавым стылем. Адзначаючы шырыню інтарэсаў і шматграннасьць яго таленту, іншы выдатны джазавы музыкант Дзюк Элінгтан параўноўваў Дэйвіса з Пікаса.

1976 — памёр Марцін Хайдэгер, нямецкі філёзаф, адзін з заснавальнікаў і галоўны прадстаўнік экзыстэнцыялізму. У аснове яго філязофскай сыстэмы — аналіз чалавечага існаваньня. Асноўным крытэрам яго ідэалістычнай філязофіі зьяўляецца часовасьць. Апрыёрнымі формамі чалавечай асобы ён лічыў трывогу, неспакой, страх, а першаснай формай стыхійнай, неразьвітай сьвядомасьці — «настрой».

1977 — памёр Янка Пачопка, паэт, фальклярыст.

1991 — Зьвіяд Гамсахурдзія, грузінскі грамадскі, палітычны і дзяржаўны дзеяч, пісьменьнік, навуковец і дысыдэнт, стаў першым прэзыдэнтам Грузіі ў постсавецкі пэрыяд. Аўтарытарны стыль кіраваньня і нацыяналістычная палітыка былі адной з прычынаў распальвання грузіна-паўднёваасэтынскага канфлікту і ўзьнікнення ўнутрыпалітычнай нестабільнасьці ў краіне. Быў адсунуты ад улады ў выніку перавароту. Загінуў 31 сьнежня 1993 пры нявысьветленых абставінах.

2008 — Сідні Полак, амэрыканскі кінарэжысэр.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Штораз большая бяздумнасьць вынікае з хваробы, якая падточвае сам стрыжань сучаснага чалавека. Сёньняшні чалавек ратуецца ўцёкамі ад мысьленьня. І ўсё ж кожны можа падацца на шлях разважаньняў па-свойму і ў сваіх межах. Чаму? Таму што чалавек — гэта істота, якая думае, гэта значыць, усьведамляе сябе. Каб разважаць, нам зусім ня трэба «пераскочыць празь сябе». Дастаткова спыніцца на нечым побач і падумаць аб самым блізкім: аб тым, што тычыцца кожнага з нас — тут і цяпер, тут, на гэтым кавалку роднай зямлі, цяпер — у сапраўдны час сусьветнай гісторыі».

Марцін Хайдэгер
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG