Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папскі легат узначаліць імшу ў Будславе і Менску


Папскі легат кардынал Жан-Луі Таран узначаліць галоўную імшу ў Будславе 6 ліпеня, а таксама імшу ў менскай архікатэдры 7 ліпеня.

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся ў Рыме са старшынём папскай рады па міжрэлігійным дыялёгу кардыналам Жанам-Луі Таранам, якога папа Францішак прызначыў легатам на сёлетнія юбілейныя ўрачыстасьці ў Будславе з нагоды 400-годзьдзя зьяўленьня абраза Маці Божай, паведамляе партал catholic.by.

Мітрапаліт паведаміў легату, што на ўрачыстасьці ў Будслаў прыбудуць рэліквіі сьвятой Тэрэзы зь Лізьё. Гэты факт усьцешыў кардынала Тарана, які паходзіць з Францыі. Таксама старшыня папскай рады быў задаволены тым, што на ўрачыстасьці запрошаныя праваслаўныя, мусульмане, юдэі, пратэстанты, прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпляматы.

Урачыстасьці ў Будславе заплянаваныя на 5–6 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG