Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворчую базу АЭС плянуюць здаць у верасьні


Будаўніцтва вытворчай базы па ўзьвядзеньні беларускай АЭС завершыцца ў верасьні.

Пра гэта заявілі ў аб’яднанай кампаніі ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «Атамбудэкспарт», якая выступае як генпадрадчык і генпраекціроўшчык беларускай АЭС.

Вытворчая база ўключае ў сябе 62 аб’екты.

15 траўня ў Астраўцы адбылося пасяджэньне апэратыўнага штабу па ўзьвядзеньні беларускай АЭС пад старшынствам першага намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімера Сямашкі. На ім адзначана, што аб’ём выкананых прац па вытворчай базе складае каля 60%.

Дырэктар па будоўлі АЭС Юры Пуставы паведаміў, што «ідзе актыўная падрыхтоўка да пачатку прац асноўнага пэрыяду будаўніцтва беларускай АЭС».

1 лютага гэтага году пачалася распрацоўка грунту катлавана пад другі энэргаблёк.

«Цяпер працы вядуцца на двух блёках адначасова. Праца па ўзьвядзеньні АЭС ідзе ў адпаведнасьці з плянам, а па некаторых пазыцыях істотна яго апярэджвае», — паведамілі Інтэрфаксу ў «НІАЭП».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG