Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 траўня: «Ноч музэяў» у Менску; Ланская ў фінале Эўрабачаньня


Ян Максімюк і ўкраінская пісьменьніца Аксана Забужка
Ян Максімюк і ўкраінская пісьменьніца Аксана Забужка

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі запрашае на акцыю «Беларуская ноч, або Музэй у фантастычных апавяданьнях». Музэй на адзін вечар ператворыцца ў гасьцінны і таямнічы дом Шляхціца Завальні, у залях якога знойдуць прытулак шматлікія вандроўцы і ласкава падзеляцца сваімі фантастычнымі расповедамі. Акрамя таго, культурны партал KYKY.ORG сумесна з кампаніяй SAMSUNG прадставяць арт-зону ператварэньня карцінаў беларускіх мастакоў на тэлевізарах сэрыі Смарт ТБ. Партрэты майстроў канца XIX – пачатку XX ст. дзякуючы тэхналогіі 3D ператворацца на экране лічбавых прылад у ажыўленыя вобразы. Пачатак а 19.00. Акрамя таго, у гэты дзень музэй прэзэнтуе фотавыставу «Беларусь сінявокая» і аднайменны альбом беларускага фотамастака Дзяніса Раманюка. Розныя акцыі, прымеркаваныя да «Ночы музэяў», пройдуць таксама ў іншых музэях і галерэях беларускай сталіцы.

У кнігарні ЛогвінаЎ – ноч з паэтам і мастаком Міхаілам Анемпадыставым з нагоды прэзэнтацыі яго кнігі “Глыбока на дне філіжанкі”. Пачатак а 22-й.

У Мальмё ў Швэцыі – фінал Эўрабачаньня-2014. Беларусь у фінале будзе прадстаўляць сьпявачка Алена Ланская.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1872 – нарадзіўся Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.

1906 – у Пецярбургу заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914).

1910 – памерла Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.

1920 – нарадзіўся Ян Павал II, рымскі папа.

1924 – у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.

1944 – пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.

1954 – уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя па правах чалавека.

1958 – нарадзіўся Ян Максімюк, беларускі перакладчык і журналіст.

1972 – нарадзіўся Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурта Neuro Dubel.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

«Сусветная гісторыя ёсць сума ўсяго таго, чаго можна было б пазьбегчы».

«Нават калі ўсе прытрымліваюцца аднаго меркаваньня, усе могуць памыляцца».

«Калі мы думаем пра чалавецтва, мы маем на ўвазе перш за ўсё саміх сябе; ня дзіўна, што мы ставім чалавецтва так высока».

«Шмат хто гатовы хутчэй памерці, чым падумаць. Уласна, так яно і выходзіць».

«Не старайся пазьбягаць спакусаў: з цягам часу яны самі пачнуць цябе пазьбягаць».


Бэртран Расэл
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG