Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў адчынілі маўзалей Леніна

Жалобная варта нясе труну зь Ленінам.
1/5 Жалобная варта нясе труну зь Ленінам.
Маўзалей з парэшткамі заснавальніка СССР Уладзіміра Леніна 15 траўня зноў адкрыўся для наведнікаў пасьля пяці месяцаў рэнавацыі. Прапануем вам галерэю архіўных фатаздымкаў, на якіх зафіксаваныя ключавыя моманты гісторыі маўзалею.
2/5

Вайсковы парад на Краснай плошчы ў чэрвені 1945.
3/5 Вайсковы парад на Краснай плошчы ў чэрвені 1945.
Маўзалей з парэшткамі заснавальніка СССР Уладзіміра Леніна 15 траўня зноў адкрыўся для наведнікаў пасьля пяці месяцаў рэнавацыі. Прапануем вам галерэю архіўных фатаздымкаў, на якіх зафіксаваныя ключавыя моманты гісторыі маўзалею.
Пасьля вынасу Сталіна з маўзалею каменная глыба з надпісам "Ленін - Сталін" была вывезеная на ўскраіну Масквы.
4/5 Пасьля вынасу Сталіна з маўзалею каменная глыба з надпісам "Ленін - Сталін" была вывезеная на ўскраіну Масквы.
Маўзалей з парэшткамі заснавальніка СССР Уладзіміра Леніна 15 траўня зноў адкрыўся для наведнікаў пасьля пяці месяцаў рэнавацыі. Прапануем вам галерэю архіўных фатаздымкаў, на якіх зафіксаваныя ключавыя моманты гісторыі маўзалею.
Забальзамаванае цела Леніна ў 1993.
5/5 Забальзамаванае цела Леніна ў 1993.
Маўзалей з парэшткамі заснавальніка СССР Уладзіміра Леніна 15 траўня зноў адкрыўся для наведнікаў пасьля пяці месяцаў рэнавацыі. Прапануем вам галерэю архіўных фатаздымкаў, на якіх зафіксаваныя ключавыя моманты гісторыі маўзалею.
Previous slide
Next slide

Гэта адбылося пасьля шматмесячнай маштабнай рэканструкцыі.

Маўзалей быў закрыты летась для тэрміновых рамонтных працаў на падмурках будынку.

На час рамонту будынак быў закрыты вялікім белым купалам.

Будынак маўзалея, зьведзены з чырвонага граніту, і цяпер зьяўляецца адным з самых важных турыстычных адметнасьцяў расейскай сталіцы. Ён быў пабудаваны ў былым рове, што ляжаў вакол крамлёўскай сьцяны, падмуркі падмываліся вадою, што выклікала патрэбу рамонту і першага за ўсю гісторыю закрыцьця маўзалею.

Цяпер турыстам зноў дазволена наведваць маўзалей, і там па-ранейшаму дзейнічаюць строгія правілы — наведнікам забаронена гаварыць, браць з сабою камэры, яны абавязаныя рухацца вакол шклянога саркафага.

Забальзамаванае цела кіраўніка Кастрычніцкага перавароту Ўладзімера Леніна ляжыць для паказу наведнікам ужо амаль 90 гадоў, пасьля ягонай сьмерці ў 1924-м.

Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін раней казаў, што народ павінен вырашыць, што рабіць з целам Леніна. Апошнія сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што больш за палову расейцаў хацелі б, каб цела Леніна забралі з маўзалея і пахавалі, паведамляе ВВС.
XS
SM
MD
LG