Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асьцерагайцеся каронавіруса


Здамак пад мікраскопам каронавіруса, зроблены Брытанскай агенцыяй аховы здароўя.
Здамак пад мікраскопам каронавіруса, зроблены Брытанскай агенцыяй аховы здароўя.

Міжнародныя экспэрты ў пытаньнях аховы здароўя выказваюць заклапочанасьць зьяўленьнем новага віруса, які выклікаў сьмерць 18 чалавек на Арабскім паўвостраве і апошнім часам быў выяўлены ў Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыне.

Так званы каронавірус (coronavirus), які да гэтага часу быў выяўлены ў арганізьме 34 пацыентаў, цесна зьвязаны зь вірусам цяжкога вострага рэсьпіратарнага сындрому (SARS). Дзесяць гадоў таму вірус SARS выклікаў сусьветную пандэмію, забіваючы 775 чалавек.

Але выглядае, што каронавірус, які выклікае сымптомы падобныя на вострую пнэўманію ды пашкоджвае ныркі і іншыя ўнутраныя органы, больш небясьпечны, чым SARS: ад заражэньня вірусам SARS памерлі каля 10% пацыентаў, у той час як сьмяротнасьць ад заражэньня каронавірусам — на ўзроўні 50%.

Крыніца каронавіруса пакуль не вядомая, але адмыслоўцы мяркуюць, што ён можа паходзіць ад кажаноў, коз і вярблюдаў.

Каронавірус можа перадавацца і ад чалавека да чалавека, пры працяглым кантакце з заражаным пацыентам. Перадача каронавіруса мала імаверная пры мімалётным кантакце, напрыклад, з заражаным мінаком на вуліцы. Адмыслоўцы лічаць, што гэта выключае магчымасьць нейкай шырэйшай эпідэміі, падобнай на тую, якую ў 2003 годзе выклікаў вірус SARS.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG