Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН заклікае есьці жамяру


Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН заклікала нарошчваць аб'ёмы ўжываньня ў ежу жамяры для барацьбы з выбухамі голаду ў краінах разьвіцьця.

Паводле зьвестак арганізацыі, ужо 2 млрд чалавек з рознай ступеньню рэгулярнасьці сілкуюцца жукамі, конікамі і мурашкамі.

Як сьцьвярджаюць спэцыялісты, жамяра вельмі пажыўная і лёгка множыцца, а таксама прыдатная для кармленьня рыбы і буйной рагатай жывёлы.

Аднак аўтары справаздачы ААН адзначаюць, што прадузятасьць з боку патэнцыйных спажыўцоў у заходніх краінах застаецца бар'ерам для шырокага распаўсюджваньня страваў з жамяры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG