Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская апазыцыя выйшла на шэсьце зь лёзунгам «Свабоду палітвязьням»


Шэсьце расейскай апазыцыі 5 траўня 2013 году
Шэсьце расейскай апазыцыі 5 траўня 2013 году

У цэнтры Масквы некалькі соцень прыхільнікаў апазыцыі зладзілі шэсьце й мітынг на знак пратэсту супраць судовага перасьледу шэрагу ўдзельнікаў леташняй апазыцыйнай акцыі на Балотнай плошчы.

Арганізатары цяперашняй акцыі, якая скончылася мітынгам таксама на Балотнай плошчы ў цэнтральнай частцы горада пад лёзунгамі «Свабоду палітвязьням», спадзяваліся, што на яе зьбярэцца хаця б дзесяць тысяч чалавек з заяўленай колькасьці ў 30000, але прыйшлі, паводле розных падлікаў, каля 400.

Галоўная апазыцыйная акцыя з гэтай нагоды прызначаная на панядзелак, якраз на першую гадавіну падзеяў на Балотнай плошчы 6 траўня 2012, напярэдадні інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна на трэці тэрмін прэзыдэнта Расеі. Мэрыя Масквы дазволіла апазыцыі мітынг на плошчы, але не дазволіла шэсьця з-за таго, што працоўны дзень

Год таму масавая апазыцыйная дэманстрацыя на Балотнай плошчы ў Маскве перарасла ў сутыкненьні з паліцыяй. Больш за 400 чалавек тады затрымалі, звыш 20 чалавек цяпер абвінавачаны ў закліках да масавых беспарадкаў і ўжываньні гвалту да прадстаўнікоў улады па гэтак званай «балотнай справе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG