Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іржы Пршыбань: Беларусь — выспа дыктатарскай бязглуздасьці на мапе Эўропы.


Іржы Пршыбань
Іржы Пршыбань

Чэскі юрыст і сацыёляг Іржы Пршыбань напісаў эсэ, як ён марна спрабаваў трапіць у Беларусь

Першае запрашэньне прыехаць у Менск чэскі юрыст і сацыёляг Іржы Пршыбань атрымаў у сувязі з выхадам у сьвет беларускага перакладу яго кнігі «Дысыдэнты права». Аўтар павінен быў прадставіць свой твор на фэстывалі сярэднеэўрапейскай літаратуры, а таксама прачытаць некалькі лекцыяў для беларускіх студэнтаў і палітычнай апазыцыі.

Пра свае спробы трапіць у Беларусь Іржы Пршыбань напісаў эсэ для папулярнага чэскага парталу Novinky.cz. Радыё Свабода пераказвае яго зьмест.

Капэрту з пашпартам, афіцыйным запрашэньнем ад Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, запоўненую анкету і квітанцыю аб аплаце візавага збору Іржы Пршыбань адаслаў спэцыяльнай кур’ерскай поштай у беларускую амбасаду ў Лёндане, на сайце якой напісаны памер збору і тое, што звычайная турыстычная віза робіцца 5 дзён. Дзьве гадзіны пасьля вылету самалёта і тыдзень пасьля падачы дакумэнтаў паштальён прынёс Іржы Пршыбаню капэрту з дакумэнтам аб адмове ў беларускай візе па прычыне неадпаведнасьці анкеты новаму ўзору і няправільна заплачанага збору.

Іржы Пршыбань успрыняў такія дзеяньні з боку візавага аддзелу як своеасаблівае паведамленьне, што падчас паездкі яму, як аўтару кнігі з падазронымі згадкамі пра дысыдэнтаў, права і рэвалюцыю, трэба будзе думаць, што ён кажа і што ён робіць.

Другой думкай было тое, што да сваіх грамадзянаў такі рэжым павінен ставіцца яшчэ горш.

Другая спроба атрымаць беларускую візу хоць нічым ня скончылася (зноў няправільна аплачаны візавы збор), але прывяла сацыёляга да высновы, што сучасны беларускі рэжым уяўляе сабой не таталітарную дзяржаву, а выспу дыктатарскай бязглуздасьці на мапе Эўропы.

«Дыктатарскія рэжымы пастаянна імкнуцца абыходзіць унутраную маральнасьць права, каб прыстасаваць праўную сыстэму сваім інтарэсам і патрэбам. І пасьля падобна Кламу з „Замка“ Кафкі чыноўнік можа бясконца спасылацца на інструкцыі, якія ўвесь час мяняюцца, і гэтым самым зрабіць для чалавека выкананьне таго, што ад яго патрабуецца, немажлівым» — напісаў Іржы Пршыбань
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG