Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ватыкане будуць жыць два папы


Два папы, цяперашні і былы
Два папы, цяперашні і былы

Бэнэдыкт XVI вярнуўся сёньня ў Ватыкан пасьля двух месяцаў знаходжаньня ў папскай рэзыдэнцыі ў Кастэль-Гандольфа недалёка ад Рыму.

Цяпер ганаровы папа будзе жыць у былым кляштары Mater Ecclesiæ.

Гэта чатырохпавярховы будынак, рэканструкцыя якога працягвалася пяць месяцаў. У ім будуць жыць таксама асабісты сакратар былога пантыфіка Георг Геншвайн і чатыры чалавекі, якія будуць дапамагаць у бытавых справах.

Будынак мае ліфт, таму 86-гадовы Ёзаф Ратцынгер, які сам будзе жыць на першым паверсе, зможа перасоўвацца безь перашкодаў. У кляштары ёсьць пакой для гасьцей.

Адносна стану здароўя Бэнэдыкта XVI, то, як адзначыў сьпікер Ватыкану Фэдэрыка Ламбардзі, «гэта пажылы чалавек, стомлены ўзростам, але ён ня хворы і яшчэ можа паслужыць Касьцёлу».

Упершыню ў гісторыі два папы, былы Бэнэдыкт XVI і цяперашні Францішак, будуць жыць на тэрыторыі Ватыкану.

Бэнэдыкт XVI склаў абавязкі кіраўніка каталіцкай царквы 28 лютага. Пасьля адрачэньня ад пасады Ёзаф Ратцынгер пакінуў за сабой званьне ганаровага папы і папскае імя Бэнэдыкта XVI.

За апошнія шэсьць стагодзьдзяў ён стаў першым папам, які адрокся да Сьвятога Пасаду. Ёзаф Ратцынгер ўзначальваў каталіцкую царкву амаль 8 гадоў. Яго пантыфікат адбіўся гучнымі скандаламі. Найбольшы розгалас атрымалі скандалы, зьвязаныя са сьвятарамі-пэдафіламі і справа «Ватылікс» аб выкраданьні сакрэтных дакумэнтаў Ватыкану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG