Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР: грамадзяніна ЗША асудзілі на 15 гадоў прымусовых працаў


Вайсковец КНДР, ілюстрацыйнае фота

Улады Паўночнай Карэі заявілі, што пакаралі грамадзяніна ЗША Кэнэт Бэe на 15 гадоў пазбаўленьня волі і прымусовых працаў.

Цэнтральнае агенцтва навінаў КНДР паведаміла, што Кэнэт Бэe быў пакараны за «варожыя дзеяньні» супраць камуністычнага рэжыму Паўночнай Карэі.

Бае арыштавалі ў летанім лістападзе ў партовым горадзе Расон, куды ён прыехаў як турыст.

ЗША заклікалі Паўночную Карэю вызваліць Бае з «гуманітарных меркаваньняў».
XS
SM
MD
LG