Каля 100 вязьняў Гуантанама працягваюць галадоўку, некаторых зь іх амэрыканскія вайскоўцы кормяць гвалтоўна. Абама абараняў гэтае рашэньне, тлумачачы, што не жадае, каб нехта са зьняволеных памёр.
Цэнтар для затрыманых у Гуантанама быў створаны ў 2002 годзе для ўтрыманьня замежных грамадзян, падазраваных у тэрарызме. Цяпер там трымаюць 166 вязьняў. Абама ўхваліў тое, каб падазраваных, якіх лічаць найбольш небясьпечнымі, судзілі вайсковыя трыбуналы, але зь цяперашніх зьняволеных толькі 9 былі асуджаныя ці атрымалі афіцыйныя абвінавачаньні.