Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сугайр Бэльхасэн заступілася за Барбарыча і Ярашэвіча


Сугайр Бэльхасэн (Souhayr Belhassen)
Сугайр Бэльхасэн (Souhayr Belhassen)

Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека і Праваабарончы цэнтар «Вясна» патрабуюць зьняць абвінавачваньні з затрыманых на Чарнобыльскім шляху, у тым ліку двух журналістаў Радыё Рацыя.

Зварот быў апублікаваны 30 красавіка ўвечары ў супольнай заяве МФПЧ і «Вясны».

«Паводле ацэнак праваабарончых арганізацый, якія праводзілі назіраньне за дэманстрацыяй, яна прайшла мірна, без эксцэсаў, у поўнай адпаведнасьці з вызначаным Менгарвыканкамам фарматам. Таму я лічу, што затрыманьні і далейшыя адміністрацыйныя арышты ўдзельнікаў санкцыянаванага ўладамі мірнага сходу зьяўляюцца цалкам незаконным, грубым парушэньнем канстытуцыйным правоў. Арышты журналістаў незалежных СМІ пры выкананьні імі сваіх прафэсійных абавязкаў ярка сьведчаць аб рэпрэсіўных адносінах беларускіх уладаў да свабоды слова ў краіне», — заявіў намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

«Гэтыя абвінавачваньні і затрыманьні зьяўляюцца відавочнай спробай падтрымаць атмасфэру страху сярод беларускіх грамадзян, якія прымалі ўдзел у дазволенай уладамі мірнай дэманстрацыі», — заявіла прэзыдэнт МФПЧ Сугайр Бэльхасэн (Souhayr Belhassen).

29 красавіка 2013 два журналіста Радыё Рацыя Генадзь Барбарыч і Аляксандар Ярашэвіч былі асуджаныя на трое сутак арышту кожны за «непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі» падчас асьвятленьня масавага мерапрыемства. Праваабаронца Вячаслаў Дашкевіч, які назіраў за акцыяй, быў асуджаны да пяці сутак адміністрацыйнага арышту па тым жа абвінавачваньні. Актывіста Ігара Трухановіча асудзілі да дзесяці сутак арышту па абвінавачваньні ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі. Яшчэ два ўдзельнікі маніфэстацыі — Дзьмітрый Чарняк і Аляксандар Тарнагурскі — былі асуджаныя да дзесяці сутак арышту кожны па аналягічных абвінавачаньнях. Таксама былі зафіксаваныя некалькі арыштаў напярэдадні, падчас і пасьля масавага мерапрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG