Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі плаваюць прыбіральні

Набярэжная ракі Сож
1/10 Набярэжная ракі Сож
Аляксей заўсёды перавязе
2/10 Аляксей заўсёды перавязе
Рачны завулак
3/10 Рачны завулак
На вуліцы Рачной без гумовых ботаў не зьяўяляйцеся
4/10 На вуліцы Рачной без гумовых ботаў не зьяўяляйцеся
Бяз лодкі няма ходу
5/10 Бяз лодкі няма ходу
Дамы на вуліцы Рачной
6/10 Дамы на вуліцы Рачной
Вуліца Рачная
7/10 Вуліца Рачная
Вуліца Папярэчная
8/10 Вуліца Папярэчная
Вуліца Заводзкая
9/10 Вуліца Заводзкая
Падворак на вуліцы Заводзкай
10/10 Падворак на вуліцы Заводзкай
Previous slide
Next slide

У Гомелі разьліў ракі Сож перавысіў небясьпечны ўзровень больш, як на паўтара мэтра. Вада затапіла набярэжную у цэнтры гораду. Ад паводкі пакутуюць на левым беразе Якубоўка, на правым — мікрараён Манастырок, дзе месьцяцца прыватныя сядзібы гараджанаў.

Некаторыя сем’і ў Манастырку адселены на «вялікую зямлю» — у гарадзкія інтэрнаты. Астатнія дабіраюцца з дома на працу й назад на лодках альбо пешшу па вадзе ў рыбацкіх ботах ці гідракасьцюмах. Але такую адмысловую амуніцыю маюць далёка ня ўсе тутэйшыя жыхары. Веснавая вада з Сожа й Любенскага возера літаральна за паўдня затапіла Манастырок.

Ганна Яўтухова з вуліцы Заводзкай апавядае:

«У вадзе з нашага боку 2-я Папярэчная вуліца, З-я Папярэчная, Далёкая, Завадзкі спуск. Шмат затопленых вуліц — людзі на лодках плаваюць».
На панадворку ў Аляксандры Палей з вуліцы Рачной поўна вады. У дом зайсьці можа толькі ў ботах, за домам — да двух мэтраў глыбіня:
«Ужо такой вады сорак гадоў не было. Гараж затоплены амаль увесь, хляўчук з прыбіральняй затоплены — усё затоплена. Усё вымакне — яблыні, кветкі якія, часнык. Усё прападзе. Хто тут чым дапаможа?»

Такой думкі трымаецца й муж Аляксандры Дзьмітры:

«Прыходзілі ратавальнікі двойчы: „Будзеце высяляцца — ня будзеце?“ Мы адказалі: „Высяляцца ня будзем“. І ўсё. А больш — якая тут дапамога? Паглядзім, як яшчэ страхоўку заплацяць».

У суседкі Палеяў спадарыні Тамары сытуацыя яшчэ горшая:

«Хляўчук затоплены поўнасьцю з інструмэнтам, агарод затоплены. У людзей плаваюць прыбіральні. Вада ў кухню зайшла, у калідор. У адзін момант затапіла. Жабы па кухні ўжо скачуць. У мяне муж інвалід — ня можа выйсьці на вуліцу. Учора пляменьнік ня мог патрапіць дадому. Па тэлевізары кажуць, што ратавальнікі дапамагаюць. Дзе хоць адзін ратавальнік? Ратавальнікаў наагул ня бачна. Хаця б перавозілі людзей — на працу, з працы. Сусед вунь у завулку разьдзяецца да трусоў і так ідзе дадому».

Ахоўная дамба, якую насыпалі гарадзкія ўлады некалькі гадоў таму з боку ракі Сож, каб хоць неяк аберагчы Манастырок ад паводкі, не дапамагла. Вада перахлынула дамбу.

Мясцовы жыхар Уладзімер лічыць, што патрэбныя больш радыкальныя захады:

«Набярэжную трэба рабіць і падымаць значна больш узровень дамбы. Гэта было б аптымальнае рашэньне. А так людзі будуць пакутаваць, пакуль будуць тут жыць».
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG