Месца правядзеньня мітынгу ў парку Дружбы народаў агароджана. Праз 4 пункты з рамкамі і мэталашукальнікамі прапускаюць людзей. Рыгор Кастусёў паведаміў, што на пляцоўку не далі пранесьці гукаўзмацняльную апаратуру.
Максіма Вінярскага спачатку спрабавалі не прапусьціць зь ягоным плякатам «
У Беларусі дзьве бяды», на якім выявы Чарнобыльскай АЭС і Аляксандра Лукашэнкі ў хакейнай форме. Але ўрэшце прапусьцілі.
Не прапускаюць на пляцоўку мэгафон.
: Магчыма, затрыманы яшчэ некалькі чалавек, іх тэлефоны недаступныя
ВЯСНА: 20-30. Каля "Макдональса" на Багдановіча затрымалі некалькі анархістаў. Яны ў мікрааўтобусе..
Як паведамляе праваабарончы сайт «Вясна», каля дома па адрасе Багдановіча, 78 моцна зьбілі Ігара Трухановіча. Ён ня можа падняцца з тратуару. Увесь у крыві. Яго збівалі некалькі чалавек. Затым акрываўленае цела кінулі ў аўтамабіль з нумарам ІК 9430. Разам зь ім забралі невядомую жанчыну.
Рыгор Кастусёў адкрывае мітынг. Абвяшчае хвіліну маўчаньня па ахвярах Чарнобылю.
Вытупае Віталь Рымашэўскі. Ён кажа, што затрымалі некалькі арганізатараў Чарнобыльскага шляху, у прыватнасьці, Тацяну Новікаву. Але рэзалюцыю яна здолела перадаць.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч зачытвае праект рэзалюцыі.
Затрымалі журналістак «Нашай нівы» Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую.
Слова бярэ Генадзь Фядыніч, старшыня незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці
Выступае моладзевы актывіст Артур Фінкевіч. Кажа, што Беларусь зьяўляецца бязьядзернай краінай. «Мы павінны правесьці шырокую грамадзкую дыскусію — ці патрэбная нам станцыя». Апавядае пра будаўніцтва Пецярбурскай АЭС, дзе пару гадоў таму абрынуўся дах. А беларуская АЭС будуецца па такім самым праекце. «Мы патрабуем тэрмінова спыніць будаўніцтва астравецкай АЭС. Мы ня хочам новага Чарнобылю. Не— будаўніцтву АЭС».
Загрузіць яшчэ