Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нью-Ёрк: беларусы пікетавалі Фольксвагэн супраць хакейнага чэмпіянату


Каля 30 чалавек пікетавалі 21 красавіка 2013 году прадстаўніцтва аўтаканцэрну Фольксвагэн у Нью-Ёрку. Яны пратэставалі супраць таго, што кампаніяй «Шкода», 100% акцыяў якой належаць Фольксвагэну, выступае фундатарам чэмпіянату сьвету па хакею.

Чэмпіянат павінен прайсьці ў Беларусі ў 2014 годзе.

Пратэстоўцы лічаць, што да таго часу, пакуль улада ў Беларусі кантралюецца аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, такое фундаваньне — гэта фінасавая падтрымка афіцыйных беларускіх уладаў.

Удзельнікі мітынгу запатрабавалі неадкладна вызваліць і рэабілітаваць палітычных зьняволеных у Беларусі, а таксама правесьці свабодныя дэмакратычныя выбары.

Пітет зладзіла эмігранцкая арганізацыя «Беларусы ў выгнаньні».

Сярод удзельнікаў пікетаваньня і выступоўцаў былі: старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк, кіраўнікі «Беларусаў ў выгнаньні» Дзьмітры Шчыгельскі і Яўген Іванюк, адна зь кіраўніцаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Алла Орса-Рамана, юрыст Юрась Зянковіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG