Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 красавіка: 180 гадоў Віктару Каліноўскаму, экскурсійны фэст, адкрыцьцё роварнага сэзону


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Вялікі «Фэст экскурсаводаў» па ўсёй Беларусі. Расклад экскурсіяў можна пабачыць ТУТ. У Менску сярод іншых пройдуць экскурсіі «Менск Манюшкі», «Вясельны Менск», «Менск татарскі», «Міжваенны бандыцкі Менск»...

Менск. Сьвята «Адкрыцьцё роварнага сэзону» адбудзецца ад 13:00 да 18:00 у парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка (Даўгабродзкая, 44).

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1597 – пакараны сьмерцю Севярын Налівайка. Правадыр казацкага паўстаньня Налівайка сабраў пад сваім кіраўніцтвам вялізнае войска, аднак быў выгнаны ўрадавымі сіламі з Украіны на тэрыторыю Беларусі і там распачаў сапраўдную вайну. Паўстанцы захапілі Слуцак, Магілёў, Пінск ды іншыя гарады, аднак урэшце і тут вайна была спыненая, Налівайка схоплены і пакараны сьмерцю.

1833 – у вёсцы Мастаўляны на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік беларускага вызвольнага руху, родны брат Кастуся Каліноўскага.

1919 – войскі генэрала Жалігоўскага авалодалі Вільняй. У выніку спыніла сваё існаваньне марыянэткавая Беларуска-Літоўская савецкая рэспубліка, бальшавікі мусілі ўцякаць, а Вільня разам з усёй Заходняй Беларусяй на 20 гадоў апынулася ў складзе Польшчы.

1923 – памёр беларускі філёзаф Ігнат Канчэўскі, аўтар праграмнага эсэ «Адвечным шляхам».

1938 – роўна 75 гадоў назад расстраляны расейскі пісьменьнік Барыс Пільняк.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Ў Бэрнардынскай прысадзе шапочуць пажоўклыя лісьці,
Ледзь прыкметны на сьцежках бліскучыя скуркі каштанаў,
І вада ў Вялейцы, ад зімна сіней і празрысьцей,
Гаманіць з камянём аб працёкшых гадох без устану...

І чакае... пакуль не засмуціцца ноч над ракою,
Над вадой пабялеўшай прытуляцца сонныя мары
І ў празрыстай імгле паплывуць лебядзі чарадою,
А над іскрамі росаў праблісьне апратка Барбары...


Ігнат Канчэўскі, зь верша «Верасьнёвае пано»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG