Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апарат «Белнафтахіма» скароцяць на 27%


Лукашэнка даў разнарадкі — колькі чыноўнікаў у якіх ведамствах скараціць.

Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду да 1 ліпеня 2013 году забясьпечыць скарачэньне колькасьці супрацоўнікаў апаратаў канцэрнаў «Белнафтахім» і «Белдзяржхарчпрам» ня менш чым на 27%.

Колькасьць супрацоўнікаў апарату канцэрнаў «Беллеспаперапрам» і «Беллегпрам» будзе скарочаная ня менш чым на 15%, Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва — ня менш чым на 24%.

Гэтыя лічбы падаюцца ва ўказе Лукашэнкі «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сыстэмы дзяржорганаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасьці іх работнікаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG